Цмок ля возера і «дыханне» балот: новы выпуск «Містычнай Беларусі» – пра міфічных пачвар і рэальных змей
Чаму беларускія цмокі жылі каля вады, што хаваецца за аповедамі пра «дыханне» балот і як старажытны страх перад пачварамі ўплывае на стаўленне да сапраўдных змей? Новы выпуск падкаста «Містычная Беларусь» спалучае беларускую готыку, народныя паданні і гісторыі пра жывую прыроду.
