У Беларусі ўзаконілі будаўніцтва ў гарадах у абыход генпланаў: што гэта значыць для экалогіі?
З шостага чэрвеня ў Беларусі ўступіла ў сілу пастанова ўрада, якая дазваляе абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам выдаваць дазволы на будаўніцтва аб'ектаў з адступленнем ад зацверджаных горадабудаўнічых планаў, піша Радыё Свабода.