Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць
Жыхары невялікай вёскі Інаарсуіт, што на заходнім узбярэжжы Грэнландыі, прачнуліся і ўбачылі перад сабой велізарны айсберг. Ледзяная маса раскалолася на дзве часткі і цяпер вісіць літаральна за некалькі метраў ад рыбаперапрацоўчага завода і прадуктовай крамы.