Кароткачасовыя, але надзвычай інтэнсіўныя ападкі імкліва перапоўнілі гарадскія камунікацыі. Ледзь не па саму столю апынуўся затоплены падземны пешаходны пераход на вуліцы Горкага, а рух транспарту на ключавых магістралях — БЛК, Горкага, Віленскай — быў цалкам паралізаваны.
Вада затапіла не толькі прыпаркаваныя аўтамабілі ва дворах, але і цокальныя паверхі з грамадскімі ўстановамі, адкуль наведвальнікаў прыйшлося экстрэна эвакуяваць праз службовыя выхады.
Наступствы стыхіі: размытыя дарогі і грунтавая эрозія
Да раніцы 2 жніўня, калі вада сышла, агаліліся маштабныя разбурэнні. Буйны паток вымыў пясчаную падушку і грунт з-пад асфальтавага і брукаванага пакрыцця. На вуліцы БЛК пад грузавым аўтамабілем правалілася дарожнае палатно, сур’ёзныя правалы зафіксаваныя на Віленскай, каля ГЦ «OldCity» і на праванаберажнай ракі Нёман.
Супрацоўнікі МНС і камунальныя службы працавалі ў кругласутачным рэжыме, здзейсніўшы дзесяткі выездаў на адпампоўку вады (больш за 47 адрасоў) і расчыстку дажджапрыёмнікаў, забітых размытым смеццем і брудам.
Фото і відэа стыхіі і яе наступстваў
Крыніца відэа: Пульс Земли
Крыніца відэа і фота: Autogrodno.by








Чаму гэта адбываецца і што рабіць?
Змена клімату і залпавыя ападкі:
Тое, што афіцыйныя структуры і гарадскія ўлады перыядычна называюць «разавай анамаліяй», становіцца новай кліматычнай нормай для Беларусі. Экстрэмальныя залавы за кароткі прамежак часу – прамое наступства глабальнага пацяплення і змены цыркуляцыі атмасферных мас.
Крызіс шэрай інфраструктуры:
Традыцыйная «шэрая» ліўневая каналізацыя Гродна банальна не разлічана на такія аб'ёмы вады. Спадзеў толькі на разшырэнне трубы – гэта дарагі, застарэлы і малаэфектыўны шлях.
Неабходнасць «зялёна-блакітнай» інфраструктуры:
Сучасны горад мусіць працаваць як «губка» (канцэпцыя Sponge City). Для прадухілення катастроф беларускім гарадам неабходна ўкараняць біядранажныя канавы, дажджавыя сады, пранікальныя пакрыцці для парковак, адкрытыя гарадскія вадаёмы-затрымальнікі і павялічваць плошчу адкрытага грунту з шматгадовымі раслінамі.
«Мы працягваем латаць асфальт і павялічваць плошчу закатваня гарадоў у бетон замест таго, каб даць вадзе куды сыходзіць. Без сістэмнай адаптацыі да кліматычных змен кожная наступная залпавая зліва будзе прыносіць усё больш эканамічных і сацыяльных страт».