01.06.2023 / 07:06

Але без спіса членаў.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Суразмоўца "Позірку" патлумачыў гэта тым, што ў адпаведнасці з законам "Аб абароне персанальных даных" асабістыя звесткі, што тычацца палітычных поглядаў, "з'яўляюцца спецыяльнымі персанальнымі данымі", іх апрацоўка "без згоды суб'екта персанальных даных забараняецца і не можа быць ажыццёўлена без згоды ўсіх членаў партый".

"Мы не маем ілюзіяў, што пройдзем перарэгістрацыю. Асноўны матыў, чаму падалі дакументы, — не хочам самаліквідавацца. Мы хочам дайсці да Вярхоўнага суда", — паведаміла крыніцa у партыі. 

Прадстаўнік "Зялёных" адзначыў, што на сёння маецца супярэчнасць паміж законамі пра партыі і персанальныя даныя, а нарматыўна-прававы акт, паводле якога ідзе перарэгістрацыя, не адпавядае Канстытуцыі. 

Партыя хоча давесці справу да Вярхоўнага суда, каб суддзі "прынялі рашэнне па гэтых пытаннях і працэс быў галосным".

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость