На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў пра дзікарослыя расліны.
У 2019-м даследчыца выпусціла манаграфію «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў». У ёй прыводзілася некалькіх класіфікацый раслін.
Гэта падзел на «добрыя» і «дрэнныя» (калі расліна расце ў лесе — ушаноўваецца больш, бо мае лепшую энергетыку, калі ў балоце — менш, бо звязваецца з нячыстай сілай).
Другая класіфікацыя абапіраецца на элементы, што вылучаюць у межах лесу: дрэвы, пладовыя кусты і дробныя расліны. Згодна з трэцяй класіфікацыяй, расліны можна аднесці да тых, што азначаюць жаночы (бяроза, рабіна, вярба, ліпа) ці мужчынскі пачатак (дуб, явар, клён).