01.12.2025 / 11:12

Неверагодна прыгожая паштоўка з іншага вымярэння, імпрэсіянісцкая карціна, якую намалявалі не фарбамі, а гукам, - апісвае альбом музычны крытык Аляксандр Чарнуха.

Падчас запісу альбома «Whisper». Фота - facebook.com/Port.Mone.Trio
Падчас запісу альбома «Whisper». Фота - facebook.com/Port.Mone.Trio

«Шэпт беларускіх вятроў і вітальная энергія сонца, магія музычнай медытацыі ў мінімалістычным сэтынгу — усё гэта Whisper».

«Whisper» музыканты запісвалі з дапамогай запісаны з дапамогай узнаўляльных крыніц энергіі: сонечных батарэй ці ветравых станцый.

У пошуку прыдатных для запісу лакацый музыкі праехалі па Беларусі каля трох тысяч кіламетраў і абралі дзве пляцоўкі: сонечны парк у Рудашанах і ветрапарк каля вёскі Пудоўня ў Магілёўскай вобласці.

Каб уплесці ў музычную тканіну жывую акустыку месца, у кожнай лакацыі выставілі дзясяткі мікрафонаў, запісваючы не толькі інструменты, але і спагадлівую навакольную прастору. 

На вокладцы альбома змешчаны фрагмент жывапіснай працы Лявона Тарасэвіча.

Слухаць альбом можна тут.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость