02.07.2025 / 14:07

Гісторыя Алега Зубкова, якога пакусаў леў, відаць, вывезены ў Крым з Марыупаля.

Фота - olegzubkov.blogspot.com
Фота - olegzubkov.blogspot.com

На кіраўніка сафары-парку «Тайган» у акупаваным Крыму напаў леў. Алег Зубкоў выжыў і аднаўляецца ў лякарні пасля некалькіх аперацый. Мы маглі прайсці міма гэтай гісторыі, але яна занадта добра дэманструе, ды чаго прыводзіць комплекс бога і пачуццё беспакаранасці у людзей з уладай і грашыма.

У 1995 годзе прадпрымальнік Зубкоў прадае ў Ялце кватэру і набывае за гэтыя грошы зоакуточак недалёка ад Ялты, развівае яго і стварае ў выніку паўнавартасны заапарк. Праз адзінацць гадоў ён таксама выкупае закінутую вайсковую частку і стварае там сафары-парк.

Прадпрымальніцкі поспех Зубкова суправаджаецца частымі зменамі ягоных палітычных пазіцый. У свой час ён падтрымліваў і Віктара Юшчанку, і Юлію Цімашэнка, і — пазней — анэксію Крыма Расіяй. Пасля анэксіі спачатку ўвайшоў у партыя «Адзіная Расія», потым — у партыю «Радзіма». З другой таксама выйшаў.

Збольшага, Зубкоў заўжды імкнецца не быць у апазіцыі, але пасля шматлікіх судоў супраць яго і ягонага бізнэсу ён пачаў крытычна высказвацца пра расійскія ўлады. Але і гэта было часова: пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён вывозіў у свой заапарк і сафары-парк жывёлаў з акупаваных Марыупаля, Херсона і іншых гарадоў. Акупаваныя землі ён пры гэтым называў «новымі тэрыторыямі», а сябе выстаўляў у якасці героя, які ратуе жывёлаў з вайны.

На самой справе такі вываз жывёлаў быў незаконны — Зубкоў не атрымліваў дазволу ад украінскіх інстанцый, якім падкантрольныя заапаркі і запаведнікі.

Найбуйнейшай стала пятнаццатая партыя вывезеных з «мацерыковай» Украіны жывёлаў. У снежні 2024 года для сваіх заапаркаў у Крыму ён прывёз 120 жывёлаў — малпаў, леапардаў, тыграў, страўсаў, ільвоў і іншых.

Але прадпрымальнік не толькі вывозіў жывёлаў з акупаваных тэрыторый. У тым жа 2024 годзе ён спрабаваў вывезці праз Беларусь у Кітай ільвяня Шархана, якога раней, у двухмесячным узросце, вывез у Крым з Данецку. Беларуская мытня сапсавала бізнэсмэну планы і канфіскавала жывёлу.

Фота - Шархан у менскім заапарку
Фота - Шархан у менскім заапарку

Чаму гэта важна ў гісторыі з нападам ільва? Бо паказвае светапогляд Зубкова — ягонае несур’ёзнае стаўленне да законаў, адсутнасць цвёрдых прынцыпаў і паслядоўнасці ў дзеяннях. Наколькі бяспечна, каб такі чалавек працаваў з вялікімі дзікімі жывёламі? Як бачым, не вельмі.

Год таму ў гэтым жа парку львы насмерць атакавалі іншую супрацоўніцу — Леакадзію Перавалаву. Сам Алег Зубкоў пазней расказваў, што гэта былі львы з Марыупаля, яны не ведалі жанчыну з дзяцінства, што і паспрыяла нападу.

Дакладную прычыну, тым не менш, ніхто не ведае, бо ў момант атакі Перавалава была з жывёламі адна. Пазней Зубкоў тлумачыў, што яна моцна парушыла правіла бяспекі — яе і львоў мусіла аддзяляць металічная шырма, якая чамусьці была паднятая. Ці праўда гэта, таксама няясна.

Расійскія СМІ паведамляюць, што на Зубкова напаў адзін з тых жа самых ільвоў, што забілі Перавалаву, але дакладным пацверджанняў гэтаму няма.

Прэс-сакратарка парку Таццяна Аляксагіна, якая цяпер расказвае ў сацсетках пра здароўе Зубкова, відавочна спрабуе ў сваіх апісаннях зменшыць сур’ёзнасць інцыдэнту.

І калі хірург, які апераваў прадпрымальніка адразу пасля нападу, казаў пра разрыў трахеі і іншыя сур’ёзныя траўмы, яна кажа, што нічога страшнага не адбылося, і што там ледзь не пара царапін. Але адкуль жаданне ўсё «замяць»?

Парку пагражае закрыццё. Мінімум дзве атакі за год, парушэнні правіл бяспекі ў мінулым, што прывяло да ампутацыі пальца ў гадавалага наведвальніка. Тады Зубкову прысудзілі год умоўна, але па справе скончыўся тэрмін даўніны, і яго вызвалілі ад пакарання.

Крымскі актывіст міжнароднага руху за дэакупацыю Крыму тады намякаў на тое, што Зубкоў падкупіў суддзю. Пазней іншы суд асудзіў бізнэсоўца на два гады і тры месяцы зняволення, але суд вышэйшай інстанцыі гэты прысуд адмяніў, а Зубкоў выйшаў з СІЗА, у якім правёў тры месяцы.

Падобна, што дагэтуль Зубкову літаральна ўсё сыходзіць з рук, а гэта, як вядома, спрыяе таму, каб чалавек заходзіў усё далей і далей. У шматлікіх відэа ў ціктоку Зубкоў расхажвае побач з ільвамі, дражніць іх, пагражае тапкам і не выконвае літаральна ніякіх правілаў бяспекі.

Магчыма, да нядаўняга часу ён думаў, што «разборкі» з вялікімі коткамі будуць скончвацца так жа, як і «разборкі» з акупацыйнымі ўладамі.

Фота - olegzubkov.blogspot.com
Фота - olegzubkov.blogspot.com

Але нагадаю словы самога Зубкова, якія ён сказаў пасля таго, як ільвы забілі ягоную каляжанку. Львы – вышэшыя драпежнікі, і яны памылак не прабачаюць. Аказалася, самому Зубкову яны не прабачаюць таксама.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость