02.09.2025 / 09:09

Галандская студыя Superuse Studios адшукала незвычайнае прымяненне спісаным ветракам.

Ветрак. Фота - windcycle.energy
Ветрак. Фота - windcycle.energy

Замест таго каб проста выкінуць гэтыя дэталі, архітэктары прапануюць ператвараць іх у, напрыклад, жыллё, піша Наша Ніва са спасылка на CNN Style.

Дом Nestle. Фота - blade-made.com
Дом Nestle. Фота - blade-made.com

Самы амбітны праект — мікрадом Nestle, створаны з корпуса 20-гадовай турбіны. Гэта першы ў свеце выпадак, калі частка ветрака стала паўнавартасным жыллём, якое адпавядае ўсім будаўнічым нормам.

З лопасцей ветракоў можна рабіць дзіцячыя пляцоўкі і іншыя аб'екты.

Дзіцячая пляцоўка з лопасцей ветрака. Фота - superuse-studios.com
Дзіцячая пляцоўка з лопасцей ветрака. Фота - superuse-studios.com

Яшчэ ў 2008 годзе студыя ператварыла пяць лопасцей у дзіцячую пляцоўку. Таксама з іх робяць лаўкі, аўтобусныя прыпынкі і вулічныя скульптуры.

Дзіцячая пляцоўка з лопасцей ветрака. Фота - superuse-studios.com
Дзіцячая пляцоўка з лопасцей ветрака. Фота - superuse-studios.com

Аўтобусны прыпынак з лопасцей ветракоў
Аўтобусны прыпынак з лопасцей ветракоў

А яшчэ цэлыя 37-метровыя лопасці выкарыстоўваюцца як шумавыя бар’еры ўздоўж аўтамагістралей.

Гэта не толькі эканоміць матэрыялы, але і зніжае выкіды CO₂, бо для іх трэба менш падмуркаў, чым для звычайных бетонных канструкцый.

Каля 90% турбіны можна перапрацаваць, але лопасці і корпус (так званая «нацэла», ці «капсула» з рухавіком) амаль немагчыма ўтылізаваць з-за складанай канструкцыі і выкарыстання шкловалакна. Праблема набірае маштаб: паводле прагнозаў, толькі ў ЗША да 2050 года збярэцца больш за 2,2 мільёна тон такіх адходаў.

Вытворцы, у сваю чаргу, таксама шукаюць рашэнні. Так кампанія Siemens Gamesa стварыла лопасці з адмысловай смалы, што дазваляе іх цалкам перапрацоўваць. Аднак такія тэхналогіі пакуль не шырока распаўсюджаныя.

Адной з галоўных праблем застаецца недахоп інфармацыі. Вытворцы неахвотна дзеляцца дадзенымі пра матэрыялы, што ўскладняе працэс паўторнага выкарыстання. Для вырашэння гэтай праблемы прапануецца стварэнне «пашпартоў матэрыялаў», дзе будзе падрабязная інфармацыя пра кожную дэталь.

Нягледзячы на складанасці, ідэя паўторнага выкарыстання атрымлівае вялікі водгук. Цяпер кампанія Blade-Made, заснаваная студыяй Superuse Studios, рыхтуецца выпусціць першую серыю з дзесяці мікрадамоў Nestle, каб зрабіць гэту тэхналогію даступнай для рынку.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость