Паляванне на чырвонакніжны від, след за паляваннем на бурага мядзведзя, дазволена "з прычыны росту колькасці ў асобных рэгіёнах краіны."
Паляўнічыя атрымалі магчымасць страляць рысь у 15 раёнах Віцебскай вобласці, 14 раёнах Гомельскай вобласці, двух раёнах Гродзенскай вобласці і васьмі раёнах Мінскай вобласці.
Дазволена забіваць жывёлаў любога полу і ўзросту. Паляванічыя могуць выкарыстоўваць ружжо і страляць з засады або з падыходу ў прысутнасці кіраўніка палявання на працягу сутак.
Можна выкарыстоўваць як наразную, так і гладкаствольную зброю, а таксама паляўнічых сабак.
Паляванне на рысь працягнецца да 31 студзеня.