03.06.2026 / 17:06

У Беларусі расце попыт на веласіпеды, прычым найбольшай папулярнасцю карыстаюцца горныя мадэлі. Эксперты звязваюць такі выбар з недахопам якаснай інфраструктуры.

Стабільны рост продажаў веласіпедаў фіксуецца ў Беларусі: апошнія некалькі гадоў рынак што год павялічваецца на пару працэнтаў. 

Цікава, што асноўны попыт фармуецца за межамі буйных гарадоў. Паводле звестак анлайн-гіпермаркета 21vek.by, каля 75% ад усіх веласіпедаў купляюць жыхары малых гарадоў, пасёлкаў і вёсак.

Самымі запатрабаванымі сярод беларускіх пакупнікоў сталі горныя ровары –  сёлета на іх долю прыпала 56% ад усіх прададзеных мадэляў.

Такі выбар выглядае незвычайна, улічваючы, што Беларусь –  зусім не горная краіна.

Аналітыкі тлумачаць гэтую анамалію жаданнем людзей адаптаваць свой спосаб перамяшчэння да мясцовых рэалій і недастатковай развітасцю гарадской велаінфраструктуры. Гэтая статыстыка яскрава пацвярджае: для многіх беларусаў і беларусак ровар – гэта не проста элемент моды ці частка стылю жыцця «ўсвядомленых гараджан», а неабходны штодзённы транспарт.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што менавіта стварэнне ўмоў з'яўляецца вызначальным фактарам для развіцця веларуху. Эксперты адзначаюць: «Інфраструктура першасная. Яна задае паводзіны. Значна больш людзей перасядуць на ровары пасля таго, як з'явіцца добрая інфраструктура. І наадварот, людзі могуць адмовіцца, калі яна не з'явіцца».

Каб выкарыстанне экалагічнага транспарту ў краіне стала сапраўды масавым, недастаткова будаваць толькі прагулачныя веладарожкі. Неабходна цалкам змяняць інфраструктурны падыход і ствараць бяспечныя і зручныя ўмовы для веласіпедыстаў у паўсядзённым жыцці.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость