04.02.2025 / 22:02

Паразмаўлялі з экспертам ў галіне энергетычнай бяспекі.

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

Дата-цэнтры і тэхналогіі, звязаныя з ІТ-сектарам, ужо сталі неад’емнай часткай сучаснага жыцця, забяспечваючы хуткасць і надзейнасць лічбавых сэрвісаў. Але разам з развіццём тэхналогій узнікаюць новыя пытанні, звязаныя з энергаэфектыўнасцю, экалагічным уплывам і пошукам устойлівых рашэнняў. 

Зялёны партал пагаварыў з Яўгенам Макарчуком, спецыялістам  Дэпартамента энергетычнай бяспекі iSANS, пра тое, наколькі значным з’яўляецца энергаспажыванне ІТ-сектара, якія выклікі для энергетыкі стварае рост патрэбы ў вылічальных магутнасцях, а таксама якія магчымасці і тэхналогіі могуць дапамагчы зменшыць вугляродны след сучаснай ІТ-інфраструктуры.

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

– Яўген, патлумачце, калі ласка, наколькі значная доля энергаспажывання ІТ-сектара ў сусветным маштабе?

– Згодна з дадзенымі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), доля ІТ-сектара ў агульным сусветным энергаспажыванні складае каля 1,5 %. Такім чынам агульнае спажыванне электрычнай энергіі датацэнтрамі складае каля 460 ТВт г пры агульным спажыванні ў амаль 30,7 тыс. ТВт г.

– Якія выклікі для энергетыкі стварае рост патрэбнасцяў ў вылічальных магутнасцях, уключаючы цэнтры апрацоўкі дадзеных?

– Гэтая тэма становіцца ўсё больш папулярнай сярод журналістаў, але ў самой энергетычнай галіне яна пакуль не выклікае значнай увагі. Дакладныя тэмпы росту сусветнага спажывання электрычнай энэргіі ў 2024 года склаліся на ўзроўні 2,2 % штогод.

МЭА прагназуе спажыванне датацэнтрамі каля 1 000 ТВт г у 2026 годзе. Але і гэта складзе толькі 3 %. Але існуе высокая верагоднасць, што тэмпы роста спажыванне будуць запавольвацца. Таму пакуль гэта не вядзе да нейкіх значных зменаў у энергетычных сістэмах настолькі, што гэта трэба ўлічваць.

Я б таксама разглядаў розніцу паміж тэхналогіямі штучнага інтэлекту і блокчэйну (у тым ліку крыптавалюты).

Калі штучны інтэлект стварае нейкія новыя рэчы, сэрвісы — і спажывае на гэта энергію, то крыптавалюты спажываюць яе ў велізарных аб’ёмах на грашовыя пераводы, якія мы і раней умелі рабіць з амаль незаўважным аб’ёмам спажывання энэргіі. 

– Між тым вытворчасць электраэнергіі звязаная з выкідамі вугляроду?

– Тут трэба ўлічваць, што сама электраэнергія не змяшчае вугляроду, але яе вытворчасць можа прыводзіць да яго выкідаў. Усё залежыць ад крыніц. 

Калі гэта гідрасонечныя ці гідраветраныя станцыі, вугляродны след будзе мінімальным. У краінах, дзе значная частка ці ўся электраэнергія вырабляецца з безвугляродных крыніц, уплыву на экалогію не будзе. 

У тых рэгіёнах, дзе асновай энергетыкі ёсць вугальныя ці газавыя станцыі, вытворчасць электраэнергіі будзе весці да значных выкідаў парніковых газаў.

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

– А ці можаце патлумачыць, якія аднаўляльныя крыніцы энергіі найбольш падыходзяць для ІТ-інфраструктуры?

– Згодна з даследаваннямі Міжнароднага энергетычнага агенцтва, найлепшым варыянтам для дата-цэнтраў з’яўляецца атамная энергетыка.

Гэта звязана з тым, што дата-цэнтры патрабуюць стабільнага і бесперапыннага энергазабеспячэння, а атамныя электрастанцыі якраз здольныя забяспечваць такую пастаяннасць.

Ветраныя і сонечныя станцыі менш падыходзяць з-за зменлівага характару іх працы: ветравыя залежаць ад надвор’я, а сонечныя працуюць толькі ўдзень. Дата-цэнтры ж забяспечваюць глабальныя паслугі кругласутачна, таму для іх больш падыходзіць атамная энергетыка.

– Па вашых дадзеных, ці ёсць прыклады паспяховай інтэграцыі «зялёнай» энергетыкі ў ІТ-сектар?

– Няма такіх наўпроставых інтэграцый зяленай энергетыкі ў ІТ-сектар. Гэта заўседы розныя праекты. Есць праекты будаўніцтва дата-цэнтраў разам з геатэрмальнымі ўстаноўкамі, якія дазваляюць забяспечваць цэнтры безвугляроднай энергіяй.

Ёсць комплексныя праекты выкарыстання электраэнергіі гідраэлектрастанцый для працы сервераў, а ваду — для ахалоджвання памяшканняў. Але часцей за ўсе ІТ-кампаніі падпісваюць кантракты з электразабяспечвальнымі арганізацыямі, каб набываць нізкавугляроднае электразабеспячэнне. 

Вядомы шэраг такіх кантрактаў з ветрапаркамі, сонечнымі станцыямі, атамнымі блокамі, некаторыя нават будуюцца ці запускаюцца адмыслова з нагоды такіх кантрактаў. 

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

– Якія тэхналогіі могуць дапамагчы павысіць энергаэфектыўнасць дата-цэнтраў і зменшыць іх вугляродны след?

– Станам на сення абмежаванні па хуткасці працэсараў ляжаць на баку магчымасці арганізацыі неабходнага ўзроўню цеплаабмена. То-бок той, хто зможа зрабіць больш энергаэфектыўны працэсар, зможа зрабіць яго і больш хуткім, і атрымае канкурэнтную перавагу. 

Таму, думаю, для кампаніі-вытворцы чыпаў павышэнне эфектыўнасці — адна з найпершых задач, і над гэтай праблемай думаюць найлепшыя спецыялісты галіны. Тое самае для сістэмы падтрымання тэмператур (кандыцыянавання): энергаёмістасць кандыцыянераў — адна з галоўных праблем. Ёй надаюць вельмі важнае значэнне. 

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость