04.03.2025 / 14:03

Лукашэнка даручыў адмыслоўцам шукаць у Беларусі іх радовішчы.

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

«Гавораць, што ў нас у адвалах ёсць рэдказямельныя мінэралы. Трэба правесці разведку і іншага: і хімія, і нафта, і газ, і іншае», — запатрабаваў на чарговай нарадзе Аляксандр Лукашэнка.

І калі нафту і газ ён даручае шукаць не першы раз, то вось тэма рэдказямельных металаў, хутчэй за ўсё, трапіла ў пералік пасля таго, як аб іх загаварыў спачатку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, а пасля і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Зялёны партал раней распавядаў пра тое, якія рэдказямельныя металы могуць знаходзіцца ў нетрах Беларусі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость