04.08.2025 / 10:08

Беларуская заакрама прадставіла незвычайны, жартаўлівы дызайн грошай, прызначаных спецыяльна для ўладальнікаў хатніх жывёл.

Фота - Інстаграм Zoobazar
Фота - Інстаграм Zoobazar

За аснову былі ўзятыя беларускія рублі, але замест звыклых архітэктурных аб'ектаў і дзеячаў культуры на купюрах размясціліся выявы катоў і сабак.

«Курс стабільны: 10 рублёў — „на цацачкі“, а 100 — „на ветпрэпараты“. Здаецца, вашыя гадаванцы ведаюць дакладны кошт шчасця»,жартуюць аўтары ідэі ў сацыяльных сетках.

Фота - Інстаграм Zoobazar
Фота - Інстаграм Zoobazar

Карыстальнік і ацанілі нестандартны падыход да тэмы фінансаў і жыцця хатніх улюбёнцаў. У сацсетках адзначаюць, што гэтая жартаўлівая валюта не толькі падымае настрой, але і нагадвае пра рэальныя выдаткі, звязаныя з доглядам за жывёламі.

Фота - Інстаграм Zoobazar
Фота - Інстаграм Zoobazar

Фота - Інстаграм Zoobazar
Фота - Інстаграм Zoobazar

Фота - Інстаграм Zoobazar
Фота - Інстаграм Zoobazar

Гэтая ініцыятыва таксама выклікала ўспаміны пра першыя беларускія грошы 1990-х гадоў, якія ў народзе ласкава называлі «зайчыкамі» за выяву зайца на купюры ў адзін рубель, нагадвае "Будзьма".

Гэта былі сапраўдныя грошы, а не проста крэатыўны жарт, што падкрэслівае глыбіню і сувязь паміж крэатыўнымі ідэямі і нацыянальнай гісторыяй Беларусі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость