04.10.2024 / 10:10

Беларусы агулам сталі набываць больш аўто.

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Попыт на легкавыя аўтамабілі ў Беларусі сёлета імкліва расце, расказалі на прэс-канферэнцыі Беларускай асацыяцыі аўтамабіляў (БАА), паведаміў av.by.

Па дадзеных пляцоўкі, толькі за лета 2024-га ў краіне было прададзена 13 061 новае аўто. 

Продажы электратранспарту дасягнулі дзесяціразовага ўзроўню адносна адзнакі мінулага года. Доля продажу такіх машын сярод усіх легкавікоў склала 5,86% (паводле даных за 10 месяцаў 2024 года). Для параўнання, у 2023 годзе гэты паказчык быў 1,93%.

Прытым для 2025 года чакаецца, што гэтая доля можа вырасці да 25%, а колькасць мадэляў электрычных легкавых аўтамабіляў дасягне 30 найменняў.

У Беларусі афіцыйна рэалізуецца 91 аўтамабіль, з якіх 12 — электрамабілі.Аснову рынка складаюць аўтамабілі, што вырабляюцца ўнутры краіны.

 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость