04.12.2025 / 11:12

Ён стаў толькі пятым падобным павільёнам для беспазваночных сярод усіх заапаркаў ЕАРАЗА (Еўразійская рэгіянальная асацыяцыя заапаркаў і акварыумаў).

Фота  - Гродзенскі заапарк
Фота - Гродзенскі заапарк

Калекцыя «Інсектарыя» налічвае 31 від жывёл. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з 15 відамі тараканаў, 7 відамі павукоў-птушкаедаў, 6 відамі палачнікаў. А таксама кіўсякамі, бронзаўкамі і гіганцкімі кузнечыкамі.

Кіраўніцтва заапарка падкрэслівае, што экспазіцыя не будзе статычнай і плануе рэгулярнае абнаўленне, каб падтрымліваць цікавасць публікі.

Першых наведвальнікаў запрасілі на тэматычную экскурсію «Незнаёмыя насякомыя». Самыя смелыя госці прынялі ўдзел у фотасесіі з экзатычнымі жыхарамі «Інсектарыя» — палачнікамі і гіганцкімі кузнечыкамі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость