05.06.2025 / 08:06

Мясцовыя ўлады выступілі з папярэджаннем.

След мядзведзя ў Гродна
След мядзведзя ў Гродна

«На месца выязджалі спецыялісты мясцовага лясгаса. Інфармацыя пацвердзілася: паляўніцтвазнавец знайшоў свежыя сляды мядзведзя», — паведамляе канал кіраўніка вобласці Юрыя Караева.

Гэта надзвычайная сітуацыя для рэгіёна — мядзведзі ў Гродне яшчэ не з’яўляліся.

«Такога яшчэ не было», — пацвярджаюць у аблвыканкаме.

Чыноўнікі запэўніваюць: «Сітуацыю трымаюць на кантролі профільныя ведамствы». 

Але пакуль заклікаюць «улічваць гэту інфармацыю», то-бок наяўнасць мядзведзя ў рэгіёне.

 

Што рабіць, калі вы ўбачылі мядзведзя?

«Калі вы ўсё ж такі ўбачылі мядзведзя — спыніцеся, захоўвайце спакой і ацаніце сітуацыю. Не паварочвайцеся спінай, не глядзіце яму ў вочы, але кантралюйце паводзіны жывёлы», — гаворыцца ў рэкамендацыях.

«Не бяжыце. Вы не зможаце ўцячы ад мядзведзя. Адыходзьце павольна, на адлегласць каля 10—20 метраў і толькі потым можна адыходзіць убок».

Таксама рэкамендуюць не падаваць выгляду, што вы можаце быць пагрозай, але пры гэтым варта выдаваць гукі — свістаць, пляскаць у далоні.


Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость