06.11.2025 / 11:11

Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі Уладзімір Лябедзька, Сяргей Саўчук і Таццяна Давідчык выпусцілі навукова-папулярнае выданне «Пряно-ароматические растения природной флоры Беларуси».

Вокладка кнігі
Вокладка кнігі

У кнізе інфармацыя пра 79 відаў раслін з незвычайным водарам і смакавымі якасцямі, якія сустракаюцца ў прыродзе Беларусі і выкарыстоўваюцца чалавекам са старажытных часоў.

287-старонкавае выданне багата ілюстравана. Тэкст для зручнасці разбіты на рубрыкі, дзе чытач можа даведацца пра асноўныя адметныя прыкметы раслін (назвы прыводзяцца як навуковыя, так і народныя), месцы іх росту, цікавыя факты, унікальныя ўласцівасці і, вядома ж, прымяненне.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость