08.07.2024 / 11:07

У горадзе плануюць пабудаваць новы музейны комплекс, прысвечаны расейскаму цару Мікалаю I. З гэтай нагоды праводзяць грамадскае абмеркаванне.

Праект музею
Праект музею

Частка жыхароў Магілёва запусціла петыцыю ў якой абураецца планамі гарадскіх уладаў разбурыць гістарычны і прыродны ландшафт горада.

«У сувязі з пачаткам грамадскага абмеркавання па канцэпцыі рэканструкцыі парку імя Горкага мы заяўляем, што выступаем рашуча супраць узвядзення ў гэтым месцы музэйнага комплексу і любых іншых аб’ектаў, якія запатрабуюць знішчэньня дрэваў і разбурэння археалагічнага пласту замчышча», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Аўтары пэтыцыі заяўляюць, што будаўніцтва парушыць шэраг нормаў заканадаўства, пры рэалізацыі праекту з падземным паверхам будзе цалкам знішчаны культурны пласт на тэрыторыі найбольш старажытнай часткі гораду — колішняга Магілёўскага замку, які існаваў у XVI–XIX стагоддзях.

«Тут у зямлі захаваліся грунтавы магільнік і рэшткі сярэднявечных умацаванняў (XII–XIII стст.). Культурны пласт гістарычнага цэнтру з'яўляецца складовай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Чужародны па архітэктуры аб’ект на месцы парку і драўляных умацаванняў пагоршыць традыцыйнае ўспрыманне гістарычнага цэнтру, што таксама забаронена».

Акрамя таго, на месцы адбудзецца змяненне або страта элемэнтаў гістарычнага ландшафту ўздоўж берагоў рэк Дубравенка і Дзебра, карэннага правага берага Дняпра, тэрыторыі парку культуры і адпачынку імя Горкага, сцвярджаюць аўтары петыцыі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость