Пасля праверкі высветлілася, што поле з васількамі знаходзіцца не пад Слуцкам, а ў Салігорскім раёне, і яно належыць аднаму з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гэта зямля знаходзіцца ў сельскагаспадарчым выкарыстанні, таму праходзіць па ёй без дазволу непажадана.
У Салігорскім РАУС патлумачылі, што ўчастковы сапраўды праводзіў прафілактычную гутарку з людзьмі, якія фатаграфаваліся ў полі. Ім растлумачылі, што такія дзеянні могуць пашкодзіць будучаму ўраджаю, а калі гаспадарка зойме адносна гэтага прынцыповую пазіцыю, то фатаграфаванне з таптаннем пасеваў можа разглядацца як пашкоджанне маёмасці.
Што да інфармацыі пра выпісаныя штрафы, то яна нібыта не адпавядае рэчаіснасці.
Міліцыя таксама нагадала, што сельскагаспадарчыя палі могуць апрацоўвацца хімікатамі, таму знаходжанне на іх можа быць шкодным для здароўя.
І хоць ніякай афіцыйнага забароны на фотасесіі няма, лепш здымаць усё з узбочыны, не ступаючы на палеткі.