Медиа об экологии, экодружественном образе жизни и правах человека на здоровую окружающую среду. Мы верим, что с этим правом люди рождаются, но на протяжении всей жизни нам приходится защищать его. Мы заботимся о том, чтобы дышать чистым воздухом, есть безопасные продукты, вести экодружественный образ жизни, протягивать руку помощи животным и растениям и, в конце концов, оставить безопасную и чистую планету своим потомкам".
Зелёная премия — премия для медиа-профессионалов и создателей контента в социальных сетях за качественное освещение экологических проблем и путей их решения.
Арнітолагі б'юць трывогу: шкляныя і люстраныя фасады сучасных будынкаў сталі смяротнай пасткай для мільярдаў птушак па ўсім свеце. Ці можна дапамагчы птушкам?
Ілюстратыўнае фота
Чаму шкло небяспечнае?
Для птушак празрыстая або люстраная паверхня не з'яўляецца бар'ерам. Яны альбо бачаць у адлюстраванні кусты і дрэвы, альбо спрабуюць праляцець будынак наскрозь.
Гэта штучная, створаная чалавекам небяспека, якая не мае нічога агульнага з натуральным адборам. Большасць такіх сутыкненняў заканчваецца гібеллю.
Асабліва масава гінуць маладыя лясныя птушкі восенню, якія ўпершыню апынуліся ў горадзе і не ўспрымаюць шкло як перашкоду.
Як зрабіць гарады бяспечнымі для птушак?
Спецыялісты даюць парады, як можна знізіць смяротнасць птушак:
Для архітэктараў і праекціроўшчыкаў: пры будаўніцтве новых будынкаў неабходна выкарыстоўваць спецыяльнае шкло, заўважнае для птушак, або наносіць на яго ўзоры і налепкі.
Для ўладальнікаў будынкаў і кватэр: зрабіць існуючае шкло заўважным Падрабязныя парады можна знайсці ў ТГ-канале "Дзікая прырода побач"
Першая дапамога пацярпелай птушцы
Калі вы знайшлі птушку, якая ўдарылася аб шкло, але яшчэ жывая, важна ведаць, як ёй дапамагчы:
Асцярожна злавіць: накіньце на птушку шапку або шалік, каб не нашкодзіць.
Пасадзіць у сховішча: змесціце птушку ў каробку з вечкам.
Правіла "Тры Ц": забяспечце цішыню, цемру і цяпло. Гэта дапаможа птушцы адчуваць сябе ў бяспецы.
Выпуск: калі праз некалькі дзясяткаў хвілін ці гадзін птушка ажывіцца і пачне рэагаваць, яе можна выпусціць каля кустоў, удалечыні ад будынкаў.
ВАЖНА: Ні ў якім разе не паіце, не карміце птушку і не спрабуйце самастойна ўпраўляць канцавіны!
Калі стан птушкі не паляпшаецца, неабходна неадкладна звярнуцца да ветэрынара ці ў цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл. Таксама можна папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў".