09.07.2025 / 11:07

У Заслаўі працягваюць зьнішчаць гістарычную драўляную забудову ў цэнтры гораду — у некаторых дамах дагэтуль жывуць людзі!

Ілюстратыўная выява
Ілюстратыўная выява

У Заслаўі ў працэсе падрыхтоўкі да «Дажынак» працягваюць работы па зносе старых дамоў на цэнтральнай вуліцы Савецкай. Гэтыя работы заяўляюцца часткай больш шырокага плана па так званай "рэканструкцыі" вуліцы, дзе плануюць пашырыць праезную частку для паляпшэння дарожнай сітуацыі, піша pristalica.by.

Раней былі зьнішчаныя гістарычныя будынкі першай паловы XX ст., якія уваходзілі ў спіс архітэктурнай спадчыны пад аховай, але не так даўно былі з яго выключаныя. 

Днямі пачалі падрыхтоўку да зносу дома №47, у якім яшчэ жывуць людзі, што выклікала трывогу ў мясцовых жыхароў.

Жыхарам дамоў абяцаюць, што без даху над галавой яны не застануцца — ім даюць арэнднае жыльлё. У гэтым доме было 12 кватэр, большасьць з іх жыхароў ужо пераехала ў новае жыльлё. Аднак трое ўладальнікаў пакуль застаюцца.

Як патлумачыў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Жыльлёвік Міншчыны» Арцём Яфрэмаў, работы вядуцца паступова і ўсё ўзгоднена загадзя. Разбіраюць, маўляў, толькі пустую частку будынка, дзе нікога няма. З жыхарамі трох кватэр правялі размову і паабяцалі, што да пятніцы, 11 ліпеня, яны атрымаюць новае арэнднае жыллё.

Па апошніх даных, з трох кватэр насамрэч заселеныя толькі дзве. Як толькі ўсе жыхары выедуць, пачнуцца работы па поўным зносе другой часткі дома.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость