10.02.2025 / 14:02

Каля 11:30 па мясцовым часе па ўсёй Шры-Ланцы знікла святло. З-за маштабнага блэкаўту бальніцы, прадпрыемствы і іншыя крытычна важныя ўстановы былі вымушаны перайсці на генератары.

Цэйлонскі макак. Фота: Wikimedia Commons
Цэйлонскі макак. Фота: Wikimedia Commons

Як аказалася, адключэнне электрычнасці выклікала малпа. Міністр энергетыкі Кумара Джаякодзі расказаў, што яна прабралася на падстанцыю недалёка ад Каломба і вывяла з ладу трансфарматар, пiша Бі-бі-сі.

Аднавіць электрычнасць удалося толькі праз тры гадзіны, але не па ўсёй краіне. У некаторых раёнах на выпраўленне сітуацыі спатрэбіцца больш часу.

Маштабны блэкаўт адбываецца ў Шры-Ланцы не ўпершыню. У 2022 годзе краіна сутыкнулася з працяглымі адключэннямі электрычнасці. Але тады віной усяму быў не малпа, а эканамічны крызіс.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость