Канцэпцыю апошняй пад назвай «Rewilding: дыханне паўзучых ценяў» распрацавала беларуская куратарка Вольга Мжэльская.
Экспазіцыя, якая пачне працу 12 лістапада, натхнёная рухам rewilding. Ён ўзнік у 1990-х гадах, стаўшы адказам на наступствы ўрбанізацыі і кліматычных зменаў. Rewilding прапануе адыход ад успрымання прыроды як рэсурсу і разглядае яе як «жывога, аўтаномнага партнёра чалавека». Сярод удзельнікаў выставы - і беларускія мастакі Аляксандр Адамаў і Васіліса Паляніна.
Фіналам праекта стане дабрачынны аўкцыён, усе сродкі з якога будуць накіраваныя на выкуп зямель і пашырэнне Рэзервату Зайкі ў ахоўнай зоне Бебжанскага нацыянальнага парку на Падляшшы.