"Ва ўмовах, калі беларуская грамадзянская супольнасць душыцца жорсткімі рэпрэсіямі, крытыка і любое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі небяспечныя, а сама Беларусь падтрымлівае агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і размяшчае на сваёй тэрыторыі Расійскую ядзерную зброю, праблема эксплуатацыі небяспечнай БелАЭС уяўляе сабой сур’ёзную праблему, якая ўжо не можа быць вырашана аднымі толькі сродкамі дыпламатыі і перакананні, - адзначаецца ў заяве КР. - Таму мы заклікаем міжнародную супольнасць да эфектыўных і адэкватных сітуацыі дзеянняў, накіраваных на прыпыненне, замарожванне гэтага праекта. Сярод такіх нам бачацца як эканамічныя, так і палітычныя, міжнародныя механізмы і рычагі ўплыва, уключаючы міжнародныя дамовы аб ядзернай бяспецы, удзельніцай якіх Беларусь пакуль з’яўляецца".
Нагадаем, што 8 верасня 2023 года ў Беларусі прайшлі так званыя слуханні па ўводу ў строй другога энергаблока БелАЭС, якія папярэднічаюць выдачу ліцэнзіі на яго эксплуатацыю.
Зялёная Сетка выступіла з афіцыйнай заявай, у якой адзначыла, што грамадскія слуханні па ўводу ў эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС з’яўляюцца прафанацыяй і не ставяць перад сабой мэтай улік меркавання грамадзян Беларусі.