12.02.2025 / 09:02

Міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк расказаў, дзе ў краіне самыя зялёныя і квітнеючыя гарады і ці ёсць сярод іх сталіца.

Фота - Наша Ніва
Фота - Наша Ніва

Міністр расказаў, што наша краіна ўваходзіць у першую дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы: лясы займаюць 40,2 працэнта плошчы. Прычым 9,2 працэнта — гэта ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі і іншыя.

  • Сярод абласных цэнтраў самы азелянёны горад — гэта Віцебск.
  • Калі казаць пра вобласць у цэлым, то самая азелянёная тэрыторыя — Гомельшчына.
  • А самы зялёны раённы цэнтр знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці — гэта Дрыбін.

Паводле слоў міністра, нарматыў азелянення ў 40 працэнтаў дасягнуты ва ўсіх гарадах краіны.

Што тычыцца сталіцы, то, кажа Сяргей Масляк, азеляніць двухмільённы мегаполіс складаней, чым горад, дзе жыве 20 тысяч чалавек.

Але ў сталіцы — шмат кветак. Так, за мінулы год у краіне высаджана 20,5 мільёна кветак, з іх больш за палову — у сталіцы, дрэў — 348,5 тысячы (17 працэнтаў у Мінску), кустоў — 566 тысяч (60 працэнтаў у Мінску).

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость