Чытач партала Newgrodno.by падзяліўся фатаграфіяй гіганцкай вешанкі вагой 342 грамы, знойдзенай у лесе ля вёскі Агароднікі за Абухава.
Паводле паведамленняў грыбнікоў, у лістападзе лясы ўсё яшчэ багатыя на асобныя віды: вешанкі, апенькі, зялёнкі.
Іншыя, больш летнія грыбы, такія як польскія ці лісічкі, трапляюцца ўжо вельмі рэдка, хоць пры ўдачы іх можна сабраць на суп.