16.11.2023 / 13:11

У Сеціве з’явілася петыцыя з патрабаваннем захаваць манументальны твор мясцовага мастака Сямёна Абрамава.

Мазаіка Сямёна Абрамава на старым хірургічным корпусе лякарні ў Бабруйску. Фота: 1387.by
Мазаіка Сямёна Абрамава на старым хірургічным корпусе лякарні ў Бабруйску. Фота: 1387.by

Інфармацыя аб тым, што ў Бабруйску плануюць знішчыць мазаіку 1968 года на старым корпусе лякарні імя Марзона, непакоіць мясцовых жыхароў. Яны запатрабавалі ад раённых уладаў паспрыяць захаванню мазаікі і запусцілі петыцыю «Спыніць знішчэнне мазаікі ў Бабруйску!»

Справа ў тым, што мазаіка, якую стварыў бабруйчанін Сямён Абрамаў, знаходзіцца ў выдатным стане, адзначаюць яны, але стары будынак лякарні вырашылі знесці. 

Паколькі мазаічнае палатно не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей, яго збіраюцца дэмантаваць разам з будынкам. Аднак, звяртаюць увагу аўтары петыцыі, мазаіка з’яўляецца творам манументальнага мастацтва, таму на яе не распаўсюджваецца заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

«Просім... паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца, або ў музейныя фонды. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэнне твораў мастацтва, бо гэта пра прамым вызначэнні з’яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!» – паведамляецца ў петыцыі.

Падпісаць петыцыю пра недапушчальнасць знішчэння твора мастацтва можна тут.
 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость