Місія OSART (Operating Safety Review Team) запланавана на першы квартал 2026 года і павінна стаць ключавым этапам у ацэнцы адпаведнасці станцыі міжнародным стандартам.
Падрыхтоўка да гэтай місіі стала адной з асноўных тэм, якія беларуская дэлегацыя абмяркоўвала падчас 69-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.
Сустрэчы праходзілі з прадстаўнікамі Дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва і Дэпартамента ядзернай і фізічнай бяспекі МАГАТЭ.
Нагадаем, што Беларуская АЭС была пабудаваная па расійскім праекце каля Астраўца. Першы энергаблок падключаны да энергасістэмы з лістапада 2020 года, а другі — з мая 2023 года. Прамысловая эксплуатацыя блокаў пачалася ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.