Змену ўладальніка старонкі заўважыў «Штодзень».
Сайт перастаў працаваць у 2022 годзе, пасля арышту яго стваральніка — гомельскага журналіста Яўгена Меркіса.
Зараз замест краязнаўчага сайта на дамене nashkraj.info адкрываецца агляд казіно з Казахстану.
Раней па гэтаму адрасу можна было прачытаць, напрыклад, пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну на Гомельшчыне ці назвы посуду ў гаворках Лоеўшчыны.
Журналіст Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі паводле часткі 1 і часткі 2 артыкула 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па частцы 3 артыкула 361–1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Праваабаронцы прызналі Яўгена Меркіса палітвязнем.