17.11.2024 / 11:11

Пра гэта паведамляе ўкраінскі Дзяржаператар тылу на сваёй старонцы ў Facebook.

 

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Паведамляецца, што змяніць харчаванне ва Узброеных Сілах вырашылі пасля апытання вайскоўцаў наконт якасці існуючых сухіх пайкоў і жаданых паляпшэнняў. У апытанні ў дадатку «Армія+» прынялі ўдзел 9128 чалавек. 15% апытаных выказаліся за неабходнасць кашэрнай ежы, а 4% апытаных - вегетарыянскай і халяльнай.

У студзені 2024 года ўкраінская арганізацыя UAnimals падпісала мемарандум з Дзяржаўным аператарам тылу аб развіцці расліннага харчавання ва Узброеных Сілах Украіны. У лютым яны пачалі супрацоўніцтва з арганізацыяй «Every Animal», якая з пачатку поўнамаштабнага ўварвання падтрымлівае армію веганскімі рацыёнамі, каб сумесна распрацаваць расліннае меню для веганаў.

Раней Зялёны партал паразмаўляў з беларускімі дабраахвотнікамі-веганамі, якія зараз ваююць на баку Украіны аб тым, як прытрымлівацца сваіх каштоўнасцей на вайне.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость