Bestune Xiaoma — гэта кампактны электрамабіль, створаны пераважна для гарадскіх паездак. Сіцікар мае наступныя габарыты: даўжыня — 3000 мм, шырыня — 1510 мм, вышыня — 1630 мм, памер колавай базы — 1953 мм. У залежнасці ад батарэі, маса электрамабіля можа дасягаць 715/775 кг.
Сіцікар мае чатыры месцы. Заднія складаюцца, ёсць электрарухавік магутнасцю 27 або 41 к.с. ад кампаніі Shuanglin, якая таксама пастаўляе электраматоры для брэндаў Chery і SGMW, піша Onliner.by.
Максімальная хуткасць Bestune Xiaoma дасягае 100 км/г. Запас ходу — каля 170/222 км па цыкле CLTC у залежнасці ад ёмістасці батарэі.
Таксама сіцікар можна зараджаць ад хатняй разеткі. Паводле вытворцы, грузападымальнасць мадэлі — да 300 кг.
Электрамабіль абсталяваны карыснымі опцыямі для камфортных гарадскіх паездак, сярод якіх камера задняга віду, кандыцыянер, сістэма дапамогі пры старце ў гару, пярэднія і заднія парктронікі, электраскладальнікі вокнаў і падушкі бяспекі.
Удакладняецца, што афіцыйная гарантыя ад вытворцы дзейнічае два гады або 60 тысяч км прабегу. Таксама бясплатна дзейнічае дадатковае сэрвіснае суправаджэнне на тэрмін да пяці гадоў.