Студэнцкая праграма па марской экалогіі ў ЗША
Жадаеце даведацца больш пра жыццё акіяна? Тады гэта праграма для вас!
Мэта праграмы WHOI – даць перспектыўным студэнтам уяўленне аб даследаваннях у галіне акіянаграфіі, акіянаграфічнай інжынерыі або марской палітыцы. Яна адрасавана тым маладым людзям, хто цікавіцца гэтымі напрамкамі.
Замежныя студэнты таксама могуць падаць заяўку на ўдзел у «Летняй праграме студэнцкіх стыпендый». Кансультант па замежных справах дапаможа атрымальнікам стыпендыі ў афармленні неабходных дакументаў на візу J-1.
Згодна з патрабаваннямі праграмы ў працэсе навучання ўсім студэнтам трэба будзе прадставіць вусную справаздачу аб праведзенай працы ў сярэдзіне лета. У канцы лета неабходна падрыхтаваць пісьмовую справаздачу з апісаннем сваіх даследаванняў. Студэнты таксама павінны выступіць з публічнай вуснай прэзентацыяй сваіх вынікаў, наведаць летнюю серыю лекцый, а таксама семінар «Этыка ў навуцы».
Прапануецца пражыванне, стыпендыя, аплочваецца пералёт.
Дзе: ЗША.
Працягласць: 10-12 тыдняў.
Абмежаванні: праграма прызначана для студэнтаў бакалаўрыяту, якія скончаць свой першы курс у каледжах або ўніверсітэтах да пачатку перыяду праграмы. Студэнты, якія скончаць вучобу да пачатку праграмы, не маюць права падаваць заяўкі.
Падрабязней па спасылцы: Program Overview - Woods Hole Oceanographic Institution
Стань амбасадарам The Climate Initiative!
The Climate Initiative – гэта навуковая арганізацыя па барацьбе са змяненнем клімату, місія якой заключаецца ў пашырэнні магчымасцяў моладзі выказвацца за дзеянні ў галіне клімату.
Арганізацыя запрашае далучыцца і стаць яе амбасадарам, каб бараніць нашу зямлю, супольнасці і будучыя пакаленні ад наступстваў змены клімату. Праграма TCI Ambassador дае магчымасці і рэсурсы для вырашэння праблем клімату на мясцовым узроўні.
Магчымасці:
- Доступ да онлайн-платформы для ўзаемадзеяння з іншымі ўдзельнікамі і магчымасць стаць часткай супольнасці.
- Бясплатныя адукацыйныя рэсурсы, а таксама бясплатнае наведванне экалагічных канферэнцый і вэбінараў.
- Магчымасць атрымліваць экалагічна чыстыя тавары і ўзнагароды, выконваючы заданні ў рамках праграмы.
Дзе: анлайн.
Дэдлайн: можна далучыцца ў любы час.
Узрост: няма абмежаванняў па ўзросце.
Падрабязней па спасылцы: Ambassadors – The Climate Initiative
Аплатная стажыроўка ў моладзевай ініцыятыве
Ініцыятыва Youth in Landscapes Initiative (YIL) – гэта партнёрства маладых лідэраў, якое аб’ядноўвае і пашырае магчымасці моладзі з розных слаёў грамадства па ўсім свеце, каб у іх была магчымасць вучыцца і ўплываць на змены ў сваім рэгіёне.
Асноўная мэта стажора сеткі YIL заключаецца ў садзейнічанні росту сеткі праз стварэнне супольнасці і прасоўванне, а таксама ў забеспячэнні таго, каб праграмы служылі больш шырокаму моладзеваму супольніцтву праз работу з моладзевай камандай GLF.
Патрабаванні:
- Стажор у цяперашні час навучаецца або нядаўна скончыў магістарскую праграму ў галіне экалогіі, устойлівага развіцця, экалагічнай адукацыі, паліталогіі або аналагічнай вобласці.
- Выдатнае валоданне ангельскай мовай. Іншыя мовы (асабліва іспанская, французская і партугальская) будуць лічыцца моцнай перавагай.
- Моцныя арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі.
- Досвед стварэння арыгінальных матэрыялаў і кантэнта для сацыяльных сетак і правядзення кампаній у сацыяльных сетках зʼяўляецца перавагай.
Дзе: анлайн.
Узнагароджанне: стажыроўка аплочваецца.
Працягласць: 9 месяцаў, з сакавіка па лістапад 2024 года.
Узрост: 18-35 гадоў.
Дэдлайн: 31 студзеня.
Падрабязней па спасылцы: Career | CIFOR-ICRAF
Курс па паглынанні вугляроду на англійскай
AirMiners Boot Up – гэта курс, разлічаны на тых, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з тэмай паглынання вугляроду. Курс прадуглежвае самастойнае навучанне і абмеркаванне ў групах, але вы таксама можаце вучыцца без сацыяльнай часткі і выкарыстоўваць праграму Boot Up у якасці навучальнага дапаможніка.
Перавагі, якія дае курс:
- Усе лепшыя навучальныя рэсурсы даступныя ў адным месцы.
- Дыскусійныя сустрэчы два разы на тыдзень.
- Новыя сябры і супольнасць аднадумцаў.
- Магчымасць знайсці працу.
Дзе: анлайн.
Працягласць: 6 тыдняў.
Кошт: бясплатна.
Узрост: няма абмежаванняў па ўзросце.
Дэдлайн: 25 снежня.
Падрабязней па спасылцы: AirMiners Boot Up
Валанцёрства ў Ісландыі
Праграма прызначана для валанцёраў, якія хочуць правесці 10 тыдняў у Ісландыі, выконваючы праекты ў некалькіх ахоўных раёнах, уключаючы высакагор’е. Штогод з лютага па сакавік Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя праводзіць набор добраахвотнікаў.
Валанцёры будуць выконваць праекты, звязаныя з будаўніцтвам, рамонтам і абслугоўваннем невялікіх мастоў, насцілаў, вадасцёкаў на аддаленых прыродных сцежках. Яны таксама падтрымліваюць дзейнасць мясцовых рэйнджараў, прымаюць удзел у мерапрыемствах па аднаўленні дзікай прыроды, такіх як выдаленне інвазійных раслін і знішчэнне слядоў, пакінутых незаконным кіраваннем па бездаражы.
Валанцёрам прадстаўляецца харчаванне, пражыванне і транспарт паміж лакацыямі ў рамках праекта.
Дзе: Ісландыя.
Працягласць: 10 тыдняў, пачатак сезона ў чэрвені.
Узрост: ад 20 гадоў.
Дэдлайн: 15 лютага 2024.
Падрабязней па спасылцы: Umhverfisstofnun | Long term placement
ESC-валанцёрства ў Партугаліі
Місія Marca ADL сканцэнтравана на садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю сельскіх рэгіёнаў, пошуку рашэнняў, якія садзейнічаюць устойлівасці і паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва.
З 2015 года дзейнасць Marca AUDI накіравана на развіццё «Цэнтра захавання экасістэм Міжземнамор’я», дзе арганізацыя вядзе даследчую, прыродаахоўную і адукацыйную дзейнасць, звязаную з міжземнаморскай флорай і яе экасістэмамі.
Валанцёры будуць займацца зборам насення, перасадкай раслін, выконваць работы ў гадавальніку раслін. Таксама будуць удзельнічаць у мерапрыемствах па выдаленні інвазійных відаў, займацца асветніцкай дзейнасцю.
Дзе: Montemor-o-Novo, Партугалія.
Узрост: ад 18 да 30 гадоў.
Дэдлайн: 31 снежня.
Падрабязней па спасылцы: Mediterranean Forest Conservation & Community Development