Стол накрыты чорным металічным ручніком, на якім стаіць металічны каравай — гэтая кампазіцыя, відаць, мусіла расказаць пра гасціннасць краю.
Па цэнтры сквера пляцоўка з шэрай бетоннай пліткі, да якой з розных бакоў падыходзяць роўныя дарожкі. Уздоўж дарожак расстаўлены абавязковы атрыбут беларускага добраўпарадкавання — каваныя лавы са сметніцамі.
«Тут разам злучыліся гісторыя, культура і традыцыі палешукоў. Гэта гісторыя горада, памяць аб Вялікай Перамозе, легенды пра паходжанне назвы, а таксама вобраз нашых людзей — працавітых, гасцінных і тых, хто дбае пра будучыню горада», — патлумачыў канцэпцыю на адкрыцці сквера старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко.
Адкрыццё сквера 470‑годдзя Століна па вуліцы Церашковай было прымеркавана да так званага Дня народнага адзінства, які адзначаўся 17 верасня.