20.10.2025 / 08:10

У Гомелі пройдзе цыркавы спектакль «Парад Вялікай Перамогі», які анансуецца як «ваенна-патрыятычны» праект, прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны.

Фота - welcomekursk.ru
Фота - welcomekursk.ru

Гомельскі цырк стане першай беларускай пляцоўкай, дзе пакажуць расійскае шоу, якое выклікае пытанні з-за выкарыстання ў ім дрэсіраваных жывёл для інсцэніроўкі «франтавога жыцця».

Цырк апісвае прадстаўленне як «грандыёзную падзею» і «гісторыю, расказаную мовай цыркавога мастацтва». Аднак у праграме, якую прывозіць расійскі дзяржаўны цырк, асабліва вылучаецца ўдзел жывёл. Так, дрэсіраваныя мядзведзі, сабакі і марскія львы павінны паўстаць перад наведвальнікамі цырка ў «кранальных сцэнах франтавога жыцця».

Фота - welcomekursk.ru
Фота - welcomekursk.ru

Экалагічныя актывісты і абаронцы правоў жывёл даўно крытыкуюць практыку выкарыстання дзікіх і хатніх жывёл у цыркавых пастаноўках, асабліва ў тых, што маюць ідэалагічны падтэкст.

Выкарыстанне мядзведзяў і марскіх ільвоў для адлюстравання ваенных падзей ужо само па сабе выклікае пытанні аб этычнасці дрэсіроўкі і месцы жывёл у прапагандзе.

Нягледзячы на актыўную рэкламу, гамельчукі пакуль не спяшаюцца купляць квіткі, кошт якіх вагаецца ад 15 да 70 рублёў. На першы дзень паказу, які запланаваны на 25 кастрычніка, большасць месцаў у Гомельскім цырку застаецца вольнай, піша "Флагшток".

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость