Дзесяцігоддзямі сакрэты перамяшчэння жывёл раскрываліся з дапамогай Глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (GNSS).
Аднак цяпер вайскоўцы глушаць альбо падрабляюць сігналы, каб парушыць навігацыйныя сістэмы варожых сіл, гаворыцца ў даследванні міжнароднага калектыў навукоўцаў, апублікаваным у апошнім нумары часопіса Nature Communications.
Навукоўцы прывялі ў прыклад дыстанцыйнае адсочванне Грыцука вялікага (большого веретенника - рус.): 15 птушак былі пазначаны ў Фінляндыі і мігравалі ў Румынію. У выніку былі атрыманыя падробленыя геалакацыі: птушкі ляцелі над Беларуссю, але сістэма сцвярджала, што яны знаходзяцца ў Смаленскай вобласці РФ.
Падробка GNSS у зонах канфліктаў ставіць пад пагрозу не толькі дакладнасць даследаванняў міграцыі, але і выяўленне смяротнасці і маніторынг эпідэмій. Такія збоі негатыўна ўплываюць на кіраванне відамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.