Тым не менш, мясцовыя ўлады паведамілі, што іх давядзецца ўсыпіць, бо выратаваць немагчыма.
Раніцай 19 лютага спецыялісты некалькі разоў спрабавалі зняць з мелі малых касатак, аднак зрабіць ім гэтага не ўдалося.
Намеснік інспектара па надзвычайных сітуацыях і марскі біёлаг Крыс Карлаён пацвердзіў, што працэдуру па выратаванні жывёлінаў ускладняе аддаленасць і цяжкадаступнасць пляжа. У прыватнасці, туды цяжка даставіць абсталяванне.
«Гэта, мабыць, самае складанае месца, якое я бачыў за 16 гадоў працы ў гэтай ролі ў Тасманіі», – сказаў біёлаг.
Прычыны выкіду касатак на бераг пакуль невядомыя. Спецыялісты правядуць ускрыццё і возьмуць узоры ў загінулых жывёлінаў, каб вызначыць усе дэталі здарэння.
Усяго на бераг Тасманіі выкінуліся 157 малых касатак.