21.05.2025 / 14:05

У Смалявіцкім раёне хуткімі тэмпамі будуюць аб’ект пад назвай «Сажалка-накапляльнік №19», куды штодзённа будуць звозіць адкіды з ачышчальных збудаванняў Мінска. 

Фота - Мінская праўда
Фота - Мінская праўда

Але людзі працягваюць змагацца, патрабуючы неадкладна прыпыніць будаўніцтва і правесці праверку, піша Ex-press.live.

Людзі ўжо сабралі больш за 3000 подпісаў і накіравалі звароты ў Міністэрства абароны і пракуратуру. Акрамя таго, жыхары запісваюць відэазвароты і распаўсюджваюць іх у сацсетках.

Пачатак будаўніцтва выклікаў абурэнне ў Жодзіне і суседніх вёсках, бо працы пачаліся без грамадскага абмеркавання і афіцыйных паведамленняў. Гэта супярэчыць экалагічнаму заканадаўству і пастанове Мінобороны №20.

Людзі лічаць, што будаўніцтва вядзецца з парушэннямі, і што аб’ект у межах дзеючага вайсковага палігона можа быць небяспечным для здароўя, а таксама пагражаць забруджваннем глебы і падземных вод.

Асноўныя прэтэнзіі жыхароў:

  • парушэнне прыродаахоўных нормаў і правілаў карыстання зямлёй;
  • адсутнасць дазволаў і грамадскага ўзгаднення;
  • небяспечнае размяшчэнне ў зоне магчымых выбухаў.

Жыхары патрабуюць:

  • правесці поўную праверку законнасці і бяспекі будаўніцтва;
  • прыпыніць працы да яе завяршэння;
  • прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Чакаецца выязная інспекцыя, а патрабаванні будуць перададзеныя асабіста міністру абароны. У сацыяльных сетках працягваецца актыўная інфармацыйная кампанія: людзі патрабуюць празрыстасці, законнасці і гарантый бяспекі.

Раней прадстаўнікі Мінпрыроды на сустрэчы з насельніцтвам заявілі, што праект адпавядае экалагічнаму заканадаўству. Аднак міліцыя ўжо ўмяшалася: быў выдалены тэлеграм-чат, дзе абмяркоўвалі будаўніцтва, і канфіскаваныя ўсе бланкі з подпісамі супраць праекта.

Варта адзначыць, што падобны аб’ект спрабавалі будаваць у Пухавічах і Маладзечне, але дзякуючы пратэстам мясцовых жыхароў планы былі адмененыя.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость