22.07.2026 / 15:07

На Youtube-канале "Зялёнага парталу" выйшаў новы эпізод падкаста "Містычная Беларусь", прысвечаны ролі леса ў традыцыйнай культуры і сучаснай экалогіі. Ведучыя разглядаюць, як фальклорныя павер'і пра лешукоў і блуд перагукваюцца з навуковымі даследаваннямі сукцэсіі, падземных міцэліяльных сетак і псіхалогіі чалавека.

У новым выпуску пад назвай "Пагаскія богі і сукцэсія. Як жывуць і каму належуцьбеларускія лясы?" аўтары спалучаюць этнаграфічныя матэрыялы з біялагічнымі фактамі.

У эпізодзе аналізуецца феномен блукання ў лесе: побач з народнымі сюжэтамі пра падступы нячыстай сілы прыводзяцца вынікі эксперыментаў нямецкага даследчыка Яна Сумана 2009 года і навуковае тлумачэнне эфекту тунэльнага зроку, які ўзнікае пры стрэсе і паніцы.

Асобная ўвага надаецца прыродным працэсам, у тым ліку сукцэсіі – паслядоўнай змене калектываў раслін, калі кінутыя палі ці паселішчы паступова паглынаюцца лесам.

– Сучасная навука пацвярджае, што лес – гэта значна больш, чым проста набор дрэў, – падкрэсліваюць аўтары праекта. Даўнейшы культ свяшчэнных гаёў супадае з сучасным паняццем ключавых аб'ектаў экасістэмы, а падземнае ўзаемадзеянне дрэў праз грыбныя сеткі мікарызы і хімічныя сігналы фітанцыдаў пацвярджае ўяўленне пра лес як пра адзіны суперарганізм.

Выпуск адсочвае змену чалавечага стаўлення да лясной прасторы на працягу стагоддзяў. Калі раней беларус заходзіў у пушчу паводле сакральных правіл і звычавага права, то ў XX стагоддзі лес быў падпарадкаваны дзяржаўным лясгасам, а сёння экалагічная думка прыходзіць да разумення, што лес належыць сам сабе і жыве па ўласных законах.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость