22.08.2025 / 11:08

У Белавежскай пушчы паспяхова завяршыўся маштабны экалагічны праект па аднаўленні ракі Нараўка. Яе рэчышча, якое змянілі яшчэ ў XIX стагоддзі, вярнулі ў натуральны, больш звілісты выгляд.

Фота - Нацпарк "Белавежская пушча"
Фота - Нацпарк "Белавежская пушча"

Гэтае рашэнне мае выправіць шматгадовыя экалагічныя парушэнні і адрадзіць унікальную экасістэму рэгіёна.

Працы па аднаўленні русла вяліся з чэрвеня па 15 жніўня. Іх ініцыявалі навукоўцы з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і Інстытута эксперыментальнай батанікі.

Асноўная мэта — ліквідаваць наступствы прамысловай дзейнасці канца XIX стагоддзя, калі Нараўку ператварылі ў прамы канал для сплаву драўніны. Лес з Белавежскай пушчы, які лічыўся адным з найлепшых для суднабудавання, ішоў на экспарт.

Гэтае ўмяшанне, а таксама меліярацыя, прывялі да сур'ёзных экалагічных праблем: узровень вады ў рацэ знізіўся на 1,5 метра, парушыліся ўмовы жыцця для многіх відаў птушак і жывёл, пачаў усыхаць рэліктавы лес.

Вяртанне Нараўкі ў старое рэчышча павінна аднавіць прыродны гідралагічны рэжым і дапамагчы адрадзіць біяразнастайнасць на гэтым участку пушчы. Агульная даўжыня ракі складае 61 км, з якіх 21,7 км праходзіць па тэрыторыі Беларусі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость