22.08.2025 / 10:08

Дабрачынны брэнд Animalism by UAnimals прадставіў новую лінейку адзення і аксесуараў «Лес унутры». Сродкі ад продажу калекцыі будуць накіраваныя на выратаванне жывёл, якія пацярпелі ад вайны.

Скрыншот з сайту праекта
Скрыншот з сайту праекта

Новая калекцыя Animalism by UAnimals — гэта маніфест пра вяртанне да сябе, пра спакой і клопат, якія можна знайсці ў прыродзе і ўнутры сябе. У лінейку ўвайшлі футболкі, кепкі, сумкі, пледы, свечкі, шклянкі і іншы мерч, выкананы ў лясной эстэтыцы.

Скрыншот з сайту праекта
Скрыншот з сайту праекта

Усе ілюстрацыі для калекцыі стварыла мастачка Наталка Сойка. Дызайн рэчаў натхнёны прыродай і заклікае да ўсведамлення. На адзенні і аксесуарах ёсць надпісы пра «лес унутры», што падкрэслівае філасофію брэнда.

Увесь прыбытак ад продажу калекцыі будзе перададзены грамадскай арганізацыі UAnimals для выратавання жывёл, якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў.

Гэты праект працягвае важную місію UAnimals — дапамагаць безабаронным жывёлам, якія пакутуюць праз вайну ва Украіне.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость