22.09.2025 / 08:09

Пункт пахавання радыяактыўных адкідаў маюць размясціць каля Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, за 22 км ад літоўскай мяжы.

Дакумент, які трапіў да былых сілавікоў
Дакумент, які трапіў да былых сілавікоў

Аб гэтым паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы, апублікаваўшы адпаведны дакумент.

"Па наяўнай інфармацыі, на праект плануюць выдзеліць 941 мільён беларускіх рублёў, увод у эксплуатацыю намечаны на 2030 год. Рэалізацыяй зоймецца дзяржаўнае прадпрыемства «БелРАА»", - піша арганізацыя.

Пункт пахавання радыяактыўных адкідаў маюць размясціць каля Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, за 22 км ад літоўскай мяжы, паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы, апублікаваўшы адпаведны дакумент.

Паводле BelPol, гаворка ідзе пра адкіды 3 і 4 класаў. Гэта сярэдне- і нізкаактыўныя адкіды — фільтры, іёнаабменныя смолы, забруджаныя матэрыялы, спецвопратка, інструменты.

Яны патрабуюць экранавання і спецыяльных умоваў захоўвання.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость