23.09.2025 / 12:09

Экафестываль «Грыбныя выходныя» пройдзе ў Нацпарку 27–28 верасня. Акрамя традыцыйных лекцый і выстаў, галоўнай падзеяй фестывалю стануць тэматычныя экскурсіі, якія правядуць беларускія навукоўцы.

.
.

Паведамляецца, што наведвальнікі змогуць убачыць і пазнаёміцца з рэдкімі відамі грыбоў, некаторыя з якіх, па дадзеных газеты «Навука», былі знойдзены толькі на тэрыторыі запаведніка. 

Галоўнай лакацыяй фестывалю стане Музей прыроды, дзе адбудзецца выстава жывых і сушаных грыбоў, а таксама пройдуць лекцыі ад экспертаў.

Экскурсіі з навукоўцамі будуць даступныя за дадатковую плату

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость