25.11.2025 / 07:11

Жыхар Бабруйска Юрый Савелюк падзяліўся сваім досведам выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў хатніх умовах — паўтара года таму ён паставіў чатыры сонечныя панэлі на балконе сваёй кватэры. Скарыстацца асабістай электрастанцыяй можна нават на выездзе.

Фота - Камунальны кур'ер
Фота - Камунальны кур'ер

Бабруйчанін Юры Савелюк на сваім балконе ўсталяваў чатыры сонечныя панэлі. Як узнікла ідэя асабістай электрастанцыі, ці лёгка яе ўтрымліваць, а галоўнае: ці ёсць выгада, ён распавядае "Наша Ніва" са спасылкай на "Камерцыйны кур'ер". 

— Улетку з жонкай па два тыдні ў лесе або на беразе ракі праводзім. І каб адпачынак быў камфортным, бяром з сабой міні-халадзільнік, святлодыёдны ліхтар, гаджэты. Пры такой нагрузцы аўтамабільнага акумулятара надоўга не хопіць, таму вырашыў набыць аўтаномную крыніцу энергіі. На маркетплэйсе замовіў дзве сонечныя панэлі і кантролер. Літый-ферум-палімерны акумулятар, які прымае энергію, сабраў сам. Выйшла паходная электрастанцыя, сабраць-разабраць — справа некалькіх хвілін, — распавядае Юры.

Але лета заканчваецца, а тэхніка, упэўнены, суразмоўца, павінна працаваць круглы год. Таму замест гаража і чакання наступнага сезону сонечныя панэлі адправіліся на балкон працаваць паводле прызначэння.

Да двух «люстэркаў» крыху пазней Юры дакупіў яшчэ два. Па 100 ват кожнае. Як сам прызнаецца, хутчэй, з эстэтычных меркаванняў — каб цалкам закрыць бок балкона.

Пры неабходнасці панэлі лёгка дэмантуюцца і перавозяцца, — заўважае суразмоўца.

Астатнія кампаненты для хатняй электрастанцыі дакупляліся ўжо ў працэсе — больш прадукцыйны кантролер, інвертар, акумулятар.

За паўтара года тэхніка ні разу не падвяла. У працы, кажа Юры, не капрызная, а ўсё абслугоўванне зводзіцца да ачысткі панэляў спецыяльным мыйным растворам. Чым чысцейшая паверхня — тым больш энергіі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость