25.02.2025 / 19:02

На гэта спатрэбілася 12 дзён, паведамляе Радыё Свабода.

Канфайнмент станцыі пасля ўдару
Канфайнмент станцыі пасля ўдару

У Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны па кіраванні зонай адчужэння паведамілі аб лакалізацыі ўсіх ачагоў тлення, якія з'явіліся 14 лютага на новым бяспечным канфайнменце (НБК) чацвёртага энергаблоку Чарнобыльскай АЭС.

Ачагі ўзгарання сталі вынікам расійскага ўдару дронамі па новым арачным саркафагу станцыі. 

Між тым па дадзеных Рускай службы Бі-Бі-Сі, на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС "працягваюцца, у тым ліку з выкарыстаннем БПЛА, работы па выяўленні і гашэнні ўчасткаў тлення". Супрацоўнікі экстранных службаў таксама часткова раскрываюць канструкцыі, каб пагасіць узгаранне.

Пры гэтым Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны падкрэслівае, што "радыяцыйны фон зоны адчужэння не пагаршаўся".

Паводле звестак агенцтва па кіраванні зонай адчужэння, у выніку ўдару "была пашкоджана знешняя і ўнутраная абалонкі (ашалёўкі) аркі НБК і абсталяванне сістэмы асноўных кранаў, што прывяло да парушэння межаў і ўмоў бяспечнай эксплуатацыі комплексу".

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость