Раней Зялёны партал паведамляў, што ў гэтым годзе ў краіне пройдзе нацыянальны перапіс белых буслоў, які каардынуе НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
Такія ўлікі праводзяцца раз у дзесяць гадоў. А 2024 год яшчэ і супаў з годам глабальных улікаў белага бусла ва ўсіх краінах, дзе ён гняздуецца.
Дзікая прырода побач нагадвае, што падчас мінулага перапісу гэтых птушак, які праводзіўся ў Беларусі ў 2014 годзе, навукоўцы налічылі ў нас 22,5 тысячы белых буслоў, гэта каля 8% яго сусветнай папуляцыі.
“Рэгулярныя падлікі гняздуючых птушак дапамагаюць адсочваць змены ў іх папуляцыях на лакальным і глабальным узроўнях”, - кажа Дзікая прырода побач.
Улік буслоў лепш за ўсё праводзіць у чэрвені-ліпені, калі можна ацаніць, наколькі паспяхова загнездавалася пара буслоў, а таксама па магчымасці падлічыць колькасць буслянят.
Што трэба рабіць?
- Спампаваць адмысловую анкету. У ёй табліца для запаўнення, а таксама падрабязная інструкцыя, як праводзіць улікі і запаўняць табліцу.
- Даслаць запоўненую анкету арганізатарам любым зручным спосабам:
- поштай па адрасе: “Улікі буслоў”, ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах”, вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск
- на e-mail: busel2024belarus@gmail.com (па гэтаму ж адрасу можна атрымаць і кансультацыю).