27.05.2025 / 10:05

Пра гэта сярод іншага гаворыцца ў даследаванні групы польскіх і ісландскіх навукоўцаў, апублікаваным у свежым нумары часопіса Agricultural and Forest Meteorology.

Инфаграфіка даследвання
Инфаграфіка даследвання

Іх вынікі паказваюць, што перанос пылку бярозы (моцнага алергена) на вялікія адлегласці з Усходняй Еўропы ўносіць значны ўклад у пылковую нагрузку Ісландыі.

Прычым пылок часта паступае туды перадсезонна і часам дасягае канцэнтрацый, якія перавышаюць клінічныя парогі.

Цэнтр распаўсюджання бярозы ў Еўропе знаходзіцца ў Беларусі, заходняй Расіі, Латвіі, Эстоніі і скандынаўскіх краінах (на карце). Адтуль пры спрыяльных умовах перанос алергена адбываецца на вышыні 1000 і 1500 м над узроўнем мора. 

У выпадку пылку, зарэгістраванага ў Ісландыі напярэдадні мясцовага сезону цвіцення бярозы, асноўную крыніцу для Рэйк'явіка складалі Польшча, Беларусь і Літва, адзначаюць навукоўцы.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость