27.10.2025 / 09:10

Атакаваць плаціну вадасховішча ўкраінскія вайскоўцы пачалі ў пятніцу.

Фота дамбы
Фота дамбы

Камандуючы сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзьяр» Броўдзі пацвердзіў, што ўкраінцы нанеслі ўдар па плаціне Белгародскага вадасховішча. Узровень вады там упаў на 100 см.

25 кастрычніка губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў казаў, што плаціна пашкоджана ў выніку ўдару УСУ.

У выпадку разбурэння плаціны, па словах Гладкова, будзе пагроза падтаплення поймы ракі з боку Харкаўскай вобласці і некалькіх вуліц населеных пунктаў Белгарадскай вобласці, на якіх пражывае каля тысячы жыхароў. Расійскія мясцовыя ўлады пачалі прапаноўваць выезд у пункты часовага размяшчэння часткі жыхароў горада Шабекіна і пасёлка Бязлюдаўка.

Атакаваць плаціну вадасховішча ўкраінскія вайскоўцы пачалі ў пятніцу. Выкарыстоўваліся амерыканскія ракеты GMLRS.

На раніцу нядзелі вада ў вадасховішчы адступіла ад берага больш, чым на метр, пісалі мясцовыя паблікі. У сяле Графоўка Шабекінскай акругі вада затапіла бліндажы, у якіх знаходзіліся расійскія ваенныя. 

У нядзелю дамбу зноў абстрэльвалі — з сістэм HIMARS, пісаў канал «Пепел Белгород».

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость