Коцікаў клапатліва прывезлі ў адзін з найбуйнейшых прытулкаў для жывёл ва Украіне «Сірыус».
Пасля адаптацыі выратаваных са Змяінага катоў кожны жадаючы будзе мець магчымасць прытуліць аднаго з іх і аформіць апеку ў прытулку «Сірыус», які непасрэдна займаецца адаптацыяй.
Украінскія воіны і ўкраінскія дабрачынныя фонды не ўпершыню ратуюць жывёл падчас вайны.
Падчас баявой аперацыі на Харкаўшчыне сёлета вайскоўцы 92-й брыгады выявілі ў разбураным доме зачыненых у клетцы галодных савянятаў.
Птушак выратавалі і перадалі пад апеку начальніку ГУР Кірылу Буданаву. Кіраўнік спецслужбы, як вядома, любіць жывёл: у яго жывуць каты Гюнтэр і Змей, жабяня Пятро і канарэйкі.