28.02.2025 / 09:02

Група экспэртаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) яшчэ 27 лютага агледзела аскепкі беспілотніка, сабраныя пасля ўдару па канфайнмэнту.

Ратавальнік абследуюць пашкоджаны канфайнмент
Ратавальнік абследуюць пашкоджаны канфайнмент

«Каманда агледзела аскепкі беспілотніка, якія, паводле іх ацэнкі, адпавядаюць беспілотнаму лятальнаму апарату тыпу Shahed. Аднак каманда не зрабіла ніякіх дадатковых ацэнак адносна паходжання беспілотніка», — говорыцца ў паведамленні МАГАТЭ.

Між тым генэральны дырэктар агенцыі Рафаэль Гросі заявіў, што ўкраінскія пажарныя ўсё яшчэ спрабуюць патушыць ачагі тлення ў канструкцыі, пабудаванай над чацвёртым аварыйным блокам Чарнобыльскай АЭС, піша Радыё Свабода.

Як адзначаецца ў паведамленні арганізацыі, каманда МАГАТЭ ўважліва сочыць за сытуацыяй пасля 14 лютага, калі дрон пацэліў у канструкцыю саркафагу.

«Часты маніторынг радыяцыі, які праводзіць Украіна, і незалежныя вымярэнні, якія праводзіць МАГАТЭ, па-ранейшаму паказваюць нармальныя ўзроўні ў межах канфайнмэнту, а таксама ў іншых месцах на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС», — адзначаецца ў паведамленні.

У ліквідацыі наступстваў удзельнічалі больш за 400 супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

«Відавочна, што гэта быў сур’ёзны інцыдэнт з пункту гледжання ядзернай бяспекі, хоць магло быць значна горш. Як я неаднаразова заяўляў падчас гэтай разбуральнай вайны: напад на ядзерны абʼект ніколі не павінен адбывацца», — заявіў  таксама Рафаэль Гросі.

Паводле яго, ужо пасля ўдару пажарныя некалькі разоў вымушаныя былі спыняць працу праз паветраныя атакі.

За гэты час ударныя дроны праляталі за пяць кілямэтраў ад пляцоўкі Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку два дроны — над адным з прамежкавых сховішчаў адпрацаванага паліва.

Нагадаем, что ўдарны дрон з фугаснай баявой часткай пацэліў ва ўкрыцце аварыйнага 4-га энэргаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі ў ноч на 14 лютага бягучага году.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што гэта быў расійскі дрон і ня выключыў, што атака магла быць мэтанакіраванай. Паводле яго, дрон ляцеў на вышыні 85 мэтраў, а радары ня бачаць цэляў на такой вышыні.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў  традыцайназаявіў, што ня мае дакладнай інфармацыі пра атаку, але «ня можа быць і гаворкі, каб наносіліся ўдары па якіх-небудзь аб’ектах атамнай інфраструктуры».

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость